Поздравление от руководства района с католической Пасхой

Актуально Новости района

Паважаныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна, вернікі каталіцкай канфесіі!
Прыміце шчырыя віншаванні са светлым святам Вялікадня!
Святам надзеі і духоўнага адраджэння, што мае вялікае значэнне не толькі для вернікаў, але і для ўсіх, хто шануе шматвяковыя духоўныя традыцыі, сваю гісторыю і культуру. Гэты дзень збліжае людзей розных нацыянальнасцяў і рэлігій, нагадваючы пра міласэрнасць і любоў да бліжніх, заклікае шанаваць каштоўны дар жыцця, захоўваць свет ва ўласнай душы, у асяроддзі блізкіх і сяброў, у сваёй краіне, любіць людзей, быць клапатлівымі. Ён дапамагае нам усвядоміць значэнне самых галоўных жыццёвых каштоўнасцяў — міру, згоды і добрасуседства, прыносіць упэўненасць у тым, што ўсе цяжкасці могуць быць пераадолены сілаю веры, праўды і добрымі справамі.

Няхай Светлае Уваскрэсенне напоўніць вашы сэрцы шчырай радасцю! Няхай атрымаюць жыццё вашы мары, напоўняцца новым святлом надзеі. Ад шчырага сэрца жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў, шчасця і дабра!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *