Уважаемые жители Бешенковичского района! Принимайте поздравление с Днём единения народов Беларуси и России!

Актуально

Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з  Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
Свята, якое ўпісана ў гістарычны каляндар дзвюх краін, з’яўляецца сімвалам непарушнага сяброўства і братэрства народаў, звязаных агульнай гісторыяй, культурнымі і духоўнымі каштоўнасцямі, імкненнем да аб’яднання для стварэння і падтрымкі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага прагрэсу. Пры гэтым кожная краіна беражліва захоўвае сваю самабытнасць і нацыянальныя традыцыі, будуе адносіны на прынцыпах стратэгічнага партнёрства і павагі. Беларусь і Расія мэтанакіравана ідуць па шляху ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Нямала задач яшчэ трэба вырашыць, і для гэтага ёсць усё неабходнае — магутная матэрыяльна-тэхнічная база, высокапрафесійныя кадры, працавітыя і таленавітыя людзі, што будуць несці ў свет запаветы сваіх дзядоў і бацькоў — жыць у міры і згодзе, будаваць агульны трывалы дом на карысць сённяшняга і будучых пакаленняў.

Дарагія сябры! Жадаем вам моцнага здароўя, стваральнай працы, шчасця і дабрабыту! Няхай з года ў год мацнее саюз Беларусі і Расіі, пабудаваны на сяброўстве, узаемным даверы і разуменні!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

************************************************************************************

Канцэртная праграма, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, адбудзецца 4 красавіка ў РЦК. Пачнецца мерапрыемства ў 14 гадзін 30 хвілін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *