Принимаются заявки на участие в районном этапе республиканского конкурса «Властелин села»

Актуально Важное Мы -- молодые Новости района Общество

Да 7 чэрвеня прымаюцца заяўкі на ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага праекта «Уладар сяла», арганізатарамі якога традыцыйна выступаюць ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

«Сёлета раённы этап папулярнага сямейнага сельскагаспадарчага конкурсу пройдзе ў не зусім звычайным фармаце, — адзначыла першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вольга Фіешка. — Спачатку мы прапануем маладым сем’ям, якія пражываюць у сельскай мясцовасці і вырашылі паўдзельнічаць у праекце, даслаць да нас у райкам 10 фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць сутнасць іх сямейных адносін. Гэта будзе свайго роду візітоўка. Таксама сям’ям-удзельніцам неабходна напісаць эсэ «Герой маёй сям’і», такое заданне прымеркавана да Года гістарычнай памяці. Дарэчы, можна расказаць не толькі пра подзвіг сваіх старэйшых членаў сям’і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але і пра гераічнае мінулае землякоў. Далей, а менавіта 10 чэрвеня, журы выедзе ў кожную сям’ю, апошнія павінны будуць прадставіць традыцыйную для іх страву. Пераможцы атрымаюць падарункі і прымуць удзел у абласным этапе праекта».

Конкурс «Уладар сяла» накіраваны на замацаванне маладых сем’яў на вёсцы, падымае прэстыж сельскагаспадарчых прафесій, умацоўвае сямейныя традыцыі. Галоўнымі героямі праекта штогод становяцца сотні маладых сем’яў па ўсёй рэспубліцы (муж і жонка ва ўзросце да 31 года, іх дзеці), якія пражываюць на вёсцы і працуюць у сельскагаспадарчай арганізацыі не менш за 3 гады. Гэта самыя працавітыя, таленавітыя і прыгожыя сям’і з сельскай мясцовасці. Жыццё кожнай — цэлы свет, займальны, напоўнены нялёгкай працай і шчаслівымі хвілінамі сямейнага адпачынку. Безумоўна, такіх сямей на Бешанковіччыне шмат. Калі ў вас ёсць што паказаць і расказаць, падзеліцца сакрэтамі сямейнага шчасця, прымайце ўдзел у конкурсе. Шанец на перамогу ёсць заўсёды. Прыклад таму — сем’і Адамовічаў і Хацкевічаў, што ў свой час сталі пераможцамі рэспубліканскага этапу конкурсу.

Заяўкі, фатаграфіі і эсэ адпраўляйце да 7 чэрвеня на электронны адрас РК ГА «БРСМ»: rkbeshbrsm@gmail.com.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *