26 июня — День освобождения Бешенковичского района от немецко-фашистских захватчиков

Актуально Беларусь помнит

Шаноўныя жыхары і госці Бешанковіччыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы!

Гэты дзень дарагі для кожнай бешанковіцкай сям’і. Мы захоўваем у душы глыбокую ўдзячнасць тым, хто, рызыкуючы сабой, здабываў Перамогу, хто аддаў сваё жыццё ў імя міру і спакою. Нізкі паклон вам, ветэраны! Усім, хто ваяваў на палях вайны, хто паказваў прыклады вялікай доблесці на мірным фронце, аднаўляў разбураную вайной гаспадарку, хто стаў сімвалам мужнасці і стойкасці для многіх пакаленняў. Усім, хто прайшоў дарогамі вайны і застаўся жывым, усім, хто не дажыў да сённяшніх дзён…

Кожны метр нашай зямлі багата паліты крывёй салдат, партызан, падпольшчыкаў, ні ў чым не вінаватых мірных жыхароў. Гэтага не забыць. Нам засталася такая спадчына. Вельмі важна захаваць усё лепшае і перадаць нашчадкам, каб яны шанавалі памяць дзядоў і ганарыліся роднай зямлёй, любілі горад, у якім жывуць, вучацца, працуюць, выхоўваюць дзяцей, з якім звязваюць свой лёс і будучыню блізкіх.

Дзесяцігоддзі прайшлі, Бешанковічы сталi цудоўным раённым цэнтрам. І гэта стала магчымым дзякуючы нашым ветэранам. Роўным баявому быў і подзвіг пасляваеннага аднаўлення народнай гаспадаркі. Агульнымі намаганнямі забяспечваецца развіццё эканомікі, сацыяльнай сферы. Гэта яшчэ раз даказвае, што наша сіла ў адзінстве і ў адданасці сваёй малой радзіме.

Дарагія сябры! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай гэты дзень заўсёды будзе святам гонару за Бешанковіччыну і нашых землякоў!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *