Поздравляем с Днём медицинских работников!

Актуально

Шаноўныя работнікі і ветэраны аховы здароўя Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Штодзень вы бераце на сябе адказнасць за найвышэйшую дадзеную чалавеку к аштоўнасць — жыццё і здароўе, прыходзіце на дапамогу ў самыя цяжкія хвіліны і здзяйсняеце часам немагчымае.

Медыцына хутка крочыць наперад. Але нават самае найноўшае абсталяванне і самыя сучасныя методыкі лячэння наўрад ці будуць па-сапраўднаму эфектыўнымі без вашага высокага прафесіяналізму, глыбокіх ведаў і майстэрства, без міласэрнасці, дабрыні і чуласці, бясконцага цярпення. Ваша прафесія выключае права на памылку і патрабуе ад вас не толькі дакладных ведаў, павышанай адказнасці, валодання сучаснымі тэхналогіямі, але і душэўнай шчодрасці, што адыгрывае значную ролю ў паспяховым лячэнні.

Вялікі дзякуй за працавітасць і любоў да сваёй справы, за вашы ўмелыя рукі і чулыя сэрцы. Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, новых поспехаў у высакароднай дзейнасці!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *