Уважаемые жители Бешенковичского района! Примите поздравления с Международным днём защиты детей!

Актуально

Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Міжнародным днём абароны дзяцей!

Дзеці — самае каштоўнае, што ў нас ёсць. Гэта тое, дзеля чаго мы жывём на зямлі, будуем п ланы, спадзяёмся на шчасце. Стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця маладога пакалення, яго прававой і сацыяльнай абароненасці — адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Мы, дарослыя, павінны атуляць іх увагай і клопатам, вучыць дабрыні і чалавечнасці, прыкладаць усе намаганні для іх паўнацэннага, гарманічнага, усебаковага развіцця і выхавання, каб хлопчыкі і дзяўчынкі раслі здаровымі, жыццярадаснымі, паспяховымі, апраўдвалі самыя лепшыя надзеі сваіх бацькоў. Дарагія сябры, давайце берагчы бесклапотнае дзяцінства і любіць нашых дзяцей, бо яны — наша будучыня. Шчыра жадаем вам і вашым сем’ям міру, дабрабыту і радасці!

Няхай кожнае дзіця жыве ў любові і гармоніі! Няхай лета прынясе дзятве добры адпачынак, цікавыя сустрэчы і выкананне жаданняў! Поспехаў ва ўсіх пачынаннях, цудоўнага настрою, новых адкрыццяў і яркіх, незабыўных уражанняў! Жадаем добрых сямейных адносін, клапатлівых бацькоў і ўдзячных дзяцей! Будзьце здаровыя і шчаслівыя!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *