О чём писал в разные годы летописец Бешенковичского района?

К 575-летию Бешенкович

Каб даведацца пра гэта, давайце пагартаем старонкі раёнкі разам, паспрабуем падыхаць паветрам мінулых гадоў і, чытаючы не толькі газетныя радкі, але і тое, што схавана паміж імі, адчуць, чым жыў раён у розныя часы свайго развіцця (у вытрымках з тэкстаў захаваны стыль і арфаграфія таго часу).

«Сталінец»,

3 верасня 1933 года:

«Пастанова прэзыдыуму РВК ад 2-IX‑33 г. — прапанаваць райспажыўсаюзу пад адказнасьць т. Мохарта непазьней 4 верасьня завезьці мануфактуры з прэміяльнага фонду Каўлякоўскаму, Навікоўскаму, Хоцінскаму Бешанковіцкаму і Сокараўскаму с-с на дзьве тысячы рублёў кожнаму. Абавязаць старшынь пералічаных сельсаветаў і старшынь сельпо гэтыя тавары адпускаць выключна калгасьнікам ударнікам перадавых калгасаў і аднаасобнікам перадавікам уборкі, васеньняга севу і датэрміновай здачы збожжа дзяржаве».

«Сталінец»,

21 студзеня 1945 года:

«На падставе Указа Прэзідыума Вярхоўнага Совета СССР ад 18 жніўня 1944 г. Прэзідыум Вярхоўнага Совета БССР Указам ад 12 студзеня 1945 г. ад імені Прэзідыума Вярхоўнага Совета СССР узнагародзіў ордэнам «Материнская слава» I ступені 9 мацярэй, якія нарадзілі і выхавалі па дзевяць дзяцей у тым ліку Жукоўскую Елену Владзіміраўну — калгасніцу вёскі Ганкавічы, Ганкаўскага сельсовета. Ордэнам «Материнская слава» II ступені 10 мацярэй, якія нарадзілі і выхавалі па 8 дзяцей у тым ліку Воранаву Матрону Антонаўну — хатнюю гаспадыню гарадскога пасёлка Бешанковічы. Ордэнам «Материнская слава» III ступені 13 мацярэй, якія нарадзілі і выхавалі па сем дзяцей у тым ліку Зайцаву Аксінню Якаўлеўну — калгасніцу вёскі Пугачкі, Вярхоўскага сельсовета, Ціханаву Марыю Фокічну — калгасніцу калгаса імені Чапаева, Сініцкага сельсовета. Медаллю «Медаль материнства» II ступені 15 мацярэй, якія нарадзілі і выхавалі па пяць дзяцей у тым ліку Любачка Марыю Сцяпанаўну — калгасніцу вёскі Баркуны, Вярхоўскага сельсовета».

«За Радзіму»,

23 верасня 1956 года:

«У пачатку мінулага месяца будаўнічая брыгада калгаса імя Куйбышэва, якую ўзначальвае т. Варкулевіч А. Д., распачала і паспяхова вядзе будаўніцтва тыпавога свінарніка на 100 галоў. Пры свінарніку ўзведзена цаглянае памяшканне кормакухні».

«Зара»,

17 лютага 1957 года:

«Даць новабудоўлям краіны як мага больш лесаматэрыялаў — пад такім лозунгам працавалі лесарубы і возчыкі калгаса імя Варашылава Астровенскага сельсовета. У выніку правільнай арганізацыі працы на лясных дзялянках і старанняў саміх лесарубаў, возчыкаў калгас у кароткі тэрмін нарыхтаваў згодна плана 150 кубаметраў і вывез 172 куб. лесу».

Падрыхтавала

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *