Кто достоин носить гордое звание «Почётный гражданин Бешенковичского района»?

К 575-летию Бешенкович

У нашага раёна заўсёды быў, ёсць і будзе галоўны здабытак — людзі. Мы па праве ганарымся сваімі папярэднікамі, што стаялі ля вытокаў станаўлення раёна, абаранялі Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, працавалі на палях і фермах, развівалі прамысловасць, ахову здароўя, адукацыю… Яны шмат у чым вызначылі шлях развіцця прыдзвінскага краю на доўгія гады наперад. Усё, чым багата бешанковіцкая зямля сёння,— гэта заслуга простых жыхароў, якія сумленна працуюць на сваіх працоўных месцах, ствараюць сем’і, выхоўваюць дзяцей, вучацца і займаюцца творчасцю…

Гісторыя ствараецца тут і зараз, і ў нашых сілах, каб у летапіс Бешанковіцкага раёна было ўпісана як мага больш яркіх дасягненняў і падзей, а таксама імёнаў нашых выдатных землякоў.

Выключную форму выказвання ўдзячнасці і падзякі людзям за іх дзейнасць на карысць грамадства і асаблівыя заслугі перад Айчынай у Беларусі сімвалізуе званне «Ганаровы грамадзянін». Паводле інфармацыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, напярэдадні святкавання 575-годдзя Бешанковіч рашэннем раённага Савета дэпутатаў будзе ўстаноўлена званне «Ганаровы грамадзянін Бешанковіцкага раёна». Яно можа быць прысвоена за асаблівыя заслугі, праяўленыя пры абароне і вызваленні раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны і надзвычайных сітуацыях у мірны час, значныя поспехі ў развіцці эканомікі, вытворчай і грамадска-культурнай дзейнасці, навукі, культуры, мастацтва, адукацыі, аховы здароўя, фізічнай культуры і спорту, іншыя заслугі і дасягненні, якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне.

! Сёння мы звяртаемся да вас, паважаныя чытачы! Выказвайцеся, хто з нашых землякоў, на ваш погляд, годны быць Ганаровым грамадзянінам Бешанковіцкага раёна. Тэлефануйце ў рэдакцыю, нам цікава ваша меркаванне.

Святлана ВАРОШКА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *