Уважаемые работники Бешенковичского отделения Департамента охраны МВД Республики Беларусь и ветераны службы! Принимайте поздравления!

Актуально

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

На вас ускладзена выкананне адной з самых важных і неабходных для грамадзян функцый: абарона жыцця і здароўя, забеспячэнне захаванасці іх маёмасці. Увасабляючы справядлівасць, надзейнасць і бяспеку, вы дэманструеце ўзоры стойкасці, мужнасці і самаадданасці, вернасці абавязку, праяўляеце смеласць і прафесіяналізм не толькі пры нясенні службы па ахове аб’ектаў розных форм уласнасці, але і затрыманні злачынцаў.

Асаблівыя словы падзякі ветэранам службы, што сваім прыкладам натхняюць новае пакаленне на захаванне і працяг лепшых традыцый.

Жадаем усім вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту, жыццёвай стойкасці, далейшых поспехаў у працы на карысць нашага народа і Айчыны! Няхай у міліцэйскіх буднях будзе менш здарэнняў, а падтрымка, душэўная цеплыня і клопат блізкіх дапамагаюць вытрымліваць усе складанасці лёсу!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *