Обращение руководства района по случаю Дня инвалидов Республики Беларусь

Актуально Общество

Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!

Штогод 3 снежня ў нашай краіне адзначаецца Дзень інвалідаў. Гэта дата ў календары патрэбна для таго, каб прыцягнуць увагу да праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя і нагадаць, што побач з намі жывуць людзі, якія маюць патрэбу ў асаблівай увазе і клопаце.

Многія з іх займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, штодня пераадольваюць выпадаючыя на іх долю нягоды і імкнуцца жыць паўнавартасным жыццём: вучацца, працуюць, ­удзельнічаюць у мерапрыемствах, займаюцца спортам, творчасцю. Такая сіла духу, упартасць і любоў да жыцця заслугоўваюць вялікай павагі.

Асаблівая падзяка ўсім, хто клапоціцца пра людзей з інваліднасцю, дапамагае ім стаць адукаванымі, запатрабаванымі ў грамадстве.

Ад усёй душы жадаем людзям з абмежаванымі магчымасцямі асабістага шчасця, веры ў сябе і свае сілы, каб на вашым шляху заўсёды сустракаліся толькі добрыя, спагадлівыя і сумленныя людзі!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *