Уважаемые жители Бешенковичского района! С наступающим Новым годом!

Актуально

Дарагія землякі!

Шчыра віншуем вас з надыходзячым Новым 2023-м годам! Навагоднія святы дораць нам незабыўныя хвіліны, натхняюць на добрыя справы і ўчынкі, аб’ядноўваюць у самых лепшых пачуццях і памкненнях. Гэта час, калі мы падводзім вынікі працы, вызначаем планы на будучыню. 2022-гі прынёс нямала дасягненняў і цудоўных хвілін, быў асаблівым, юбілейным — мы святкавалі 575-годдзе Бешанковіч, узбагаціў новым вопытам і ўражаннямі. Мы завяршаем яго з годнымі вынікамі, якіх дасягнулі ўсе разам.

Вялікі дзякуй усім, хто сваёй штодзённай працай уносіў асабісты ўклад у поспех агульнай справы. За ўдзел у жыцці раёна, за падтрымку, давер і імкненне працаваць на вынік. Упэўнены, што 2023-ці падхопіць эстафету стварэння, прымнажэння добрых традыцый, парадуе новымі здзяйсненнямі на карысць бешанковіцкай зямлі і нашай Беларусі.

Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і шчасця! Няхай надыходзячы год выканае ўсе запаветныя мары, будзе шчодрым і плённым, напоўненым цікавымі і знакавымі падзеямі! Няхай у вашых сем’ях заўсёды пануюць узаемаразуменне і павага, а ў сэрцах не змяншаюцца аптымізм і надзея!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага  Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *