Уважаемые работники, ветераны банковской и финансовой сфер! Сегодня поздравления для вас!

Актуально

Шаноўныя работнікі,  ветэраны банкаўскай і фінансавай сфер Бешанковіччыны!

Віншуем вас з прафесійным святам!

Банкаўская і фінансавая сферы вызначаюць асноўныя напрамкі развіцця, садзейнічаюць эканамічнаму росту і забеспячэнню фінансавай стабільнасці Рэспублікі Беларусь. Тут працуюць першакласныя спецыялісты, добрасумленныя, кампетэнтныя, здольныя вырашаць самыя складаныя задачы. Сучасныя рэаліі прад’яўляюць да вас сур’ёзныя патрабаванні — гэта высокая кваліфікацыя, граматны менеджмент, уменне працаваць з людзьмі. Вялікі дзякуй за прафесіяналізм, самааддачу, адказнасць і адданасць сваёй справе.

Жадаем вам плённай працы, поспехаў, надзейных партнёраў, стабільнасці і новых гарызонтаў у фінансавай дзейнасці! Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага  Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *