Уважаемые, дорогие женщины Бешенковичского района! Сегодня поздравления для вас!

Актуально

 

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём жанчын!

Гэта свята — даніна павагі ўсім маці, жонкам, дочкам, сяброўкам і калегам. Яно стала сімвалам адраджэння прыроды, перамогі жыцця, прыгажосці і дабра. Вялікі дзякуй вам, прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва, за добрасумленную працу, клопат, дабрыню! Неацэнная ваша роля ў развіцці аховы здароўя і адукацыі, прамысловасці і сельскай гаспадаркі, культуры і навукі, сістэмы дзяржаўнага кіравання і бізнесу. Вы з’яўляецеся захавальніцамі сямейных каштоўнасцяў і дасягаеце прафесійных

вышынь нароўні з мужчынамі. У вас дастаткова сіл, каб напаўняць утульнасцю дом, акружаць клопатам родных. Вам удаецца спалучаць у сабе пяшчоту і цвёрдасць. Чым больш вы будзеце прыўносіць ва ўсе сферы жыцця не толькі свае выдатныя дзелавыя

якасці, але і абаянне, мяккасць і такт, тым больш гуманным, камфортным для жыцця будзе грамадства.

Жадаем вам міру і згоды, веры ў свае сілы, шчасця і дабрабыту! Няхай заўсёды з вамі будзе падтрымка мужчын, няхай цешаць дзеці! Моцнага здароўя і вясновага радаснага настрою!

Галіна УНУКОВІЧ,

старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ,

старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *