Жители Бешенковиччины делятся мнением о проведенном Послании Президента белорусскому народу и Национальному собранию:

Мы -- молодые

Валерыя Глушнева, настаўнік англійскай мовы Ульскай сярэдняй школы імя Л. М. Даватара:

— Мы — маладое пакаленне — спадзяемся на стабільнасць. Прыемна пачуць, што ў пастаўленых намі мэт і жаданняў ёсць будучыня. Наш Прэзідэнт, як і раней, працягне клапаціцца пра мiр для ўсяго народа. А мы павінны старанна працаваць у адказ. І ў Пасланні Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў нашай краіне ўсе, хто жадае і можа працаваць, працуюць і зарабляюць. Гэта мудрая думка і ўстаноўка да дзеяння для моладзі.

Я ў сваю чаргу хачу звярнуцца да жыхароў нашага раёна: прыслухайцеся, што гаворыць Прэзідэнт. Яго выступленне — пра тое, чым жыве Беларусь і свет вакол нас сёння, гэта тое, чым нам кіравацца ў будучыні, каб жыць у стабільнай, мірнай, спакойнай краіне, з высокім узроўнем сацыяльнай абароненасці грамадзян.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *