Беларус Андрэй Арамнаў узяў бронзу ІІ Гульняў краін СНД

Актуально

Беларускі цяжкаатлет Андрэй Арамнаў стаў бронзавым прызёрам ІІ Гульняў краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Выступаючы пасля доўгага перапынку, 35-гадовы чэмпіён пекінскай Алімпіяды-2008 заняў трэцяе месца ў вагавой катэгорыі 109 кг. Першыя дзве спробы ў рыўку Арамнаў выканаў выдатна, а вось штангу вагой 172 кг падняць не змог. У першым падыходзе ў штуршку беларус узяў вагу 195 кг, але потым двойчы не змог справіцца са штангай вагой 202 кг. Чэмпіёнам Гульняў стаў Дадаш Дадашбейлі з Азербайджана — 393 кг (рывок — 177 кг, штуршок — 216 кг), серабро ў актыве расіяніна Віктара Кандрацьева — 381 кг (176+205). Яшчэ адзін беларускі спартсмен Уладзіслаў Саковіч заняў 4-е месца — 348 кг (161+187).

 

 

 

У апошнім відзе цяжкаатлетычнай праграмы ў гродзенскім Лядовым палацы будуць разыграны медалі ў суперцяжкай вагавой катэгорыі — звыш 109 кг.-0-

 

Фота Леаніда Шчаглова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *