Удзельнікі II Гульняў краін СНД разыграюць узнагароды ў трох відах спорту

Важное

Удзельнікі II Гульняў краін СНД сёння вызначаць чэмпіёнаў і прызёраў у трох відах спорту, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Самы насычаны медальны дзень сёння ў Брэсце, дзе плыўцы разыграюць узнагароды ў шасці дысцыплінах. У спаборніцтвах па сучасным пяцібор’і на базе БДУФК у Мінску пройдзе фінал асабістага турніру сярод дзяўчат. У сталічным спартыўна-стралковым комплексе імя Цімашэнкі стануць вядомы пераможцы ў спаборніцтвах па кулявой стральбе.

Матчы валейбольнага турніру сярод юнакоў пройдуць у мінскім Палацы спорту: Беларусь — ААЭ, Арменія — Узбекістан, Расія — Таджыкістан. На пляцоўцы «Чыжоўка-Арэны» будуць гуляць дзяўчаты: Беларусь — Казахстан, Арменія — Таджыкістан. На баксёрскім турніры ў Оршы адбудуцца паўфінальныя баі. У Летнім амфітэатры Віцебска прадоўжацца паядынкі майстроў тайландскага бокса.-0-

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *