Беларус Мікіта Кокаш заваяваў золата ІІ Гульняў краін СНД

Актуально

Беларускія спартсмены прадаўжаюць заваёўваць узнагароды ў турніры па тайландскім боксе на ІІ Гульнях краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальным баі вагавой катэгорыі да 86 кг беларус Мікіта Кокаш перамог Самандара Іскендэрава з Азербайджана.

У вырашальным паядынку за золата ў вагавой катэгорыі да 75 кг беларускі спартсмен Сямён Ступакевіч уступіў расіяніну Мікіту Максімцу. У апошнім баі ў суперцяжкай вагавой катэгорыі звыш 91 кг беларус Дзмітрый Шэльманаў прайграў расійскаму атлету Максіму Рыжкову.

Такім чынам, на II Гульнях краін СНД беларускія майстры тайландскага бокса сталі ўладальнікамі 13 узнагарод, чатыры з якіх вышэйшай пробы.-



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *