Беларуска Валерыя Хвацік стала чэмпіёнкай ІІ Гульняў краін СНД па тайландскім боксе

Актуально

Беларуска Валерыя Хвацік заваявала залаты медаль турніру па тайландскім боксе на ІІ Гульнях краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў фінальным баі вагавой катэгорыі да 51 кг беларуская спартсменка перамагла расіянку Аліну Герасімаву.

Беларусы сёння выступяць яшчэ ў васьмі паядынках за золата Гульняў: Лізавета Жыгера (60 кг), Раман Паўлавец (51 кг), Арцём Варывоцкі (57 кг), Данііл Ярмоленка (60 кг), Міхаіл Якімовіч (63,5 кг), Сямён Ступакевіч (75 кг), Мікіта Кокаш (86 кг), Дзмітрый Шэльманаў (звыш 91 кг).

На рынгу Летняга амфітэатра ў Віцебску выступаюць спартсмены з Беларусі, Расіі, Узбекістана, Азербайджана.-



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *