Беларускі цяжкаатлет Павел Хадасевіч стаў чэмпіёнам ІІ Гульняў краін СНД

Актуально

Беларускі цяжкаатлет Павел Хадасевіч заваяваў золата ІІ Гульняў краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сярэбраны прызёр ЧС-2018 сёння выйграў спаборніцтвы ў вагавой катэгорыі 96 кг з вынікам 375 кг (рывок — 170 кг, штуршок — 205 кг). Серабро заваяваў чэмпіён Расіі Георгій Кесаеў — 371 кг (166+205), бронзавым прызёрам стаў Сунаціла Усараў з Узбекістана — 368 кг (171+197). Золата Паўла Хадасевіча стала сёння другім — раніцай на вышэйшую прыступку п’едэстала гонару падняўся Пётр Асаёнак, які перамог у вагавой катэгорыі 89 кг. Акрамя таго, серабро заваявала Маргарыта Лешчанка, а Дар’я Хейдэр і Юліян Курловіч узялі па бронзавым медалі.

Турнір цяжкаатлетаў у гродзенскім Лядовым палацы завершыцца заўтра. У вагавой катэгорыі 109 кг на памост плануе выйсці алімпійскі чэмпіён Пекіна-2008 беларус Андрэй Арамнаў.-



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *