II ГУЛЬНІ КРАІН СНД. ВЫНІКІ ДНЯ 8 ЖНІЎНЯ

Актуально

Беларускія спартсмены 8 жніўня заваявалі 22 узнагароды II Гульняў краін СНД. Цяпер у беларусаў 94 медалі і другое месца ў камандным заліку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чарговы раз свой высокі клас пацвердзілі нашы цяжкаатлеты, якія ўзялі пяць медалёў. Уладальнікамі золата сталі Пётр Асаёнак і Павел Хадасевіч, серабро ў актыве Маргарыты Лешчанка, па бронзе заваявалі Юльян Курловіч і Дар’я Хейдэр. Юныя беларускія лёгкаатлеты атрымалі 13 узнагарод, пяць з якіх вышэйшай пробы. Чэмпіёнамі Гульняў сталі Ілья Гушча, Іван Шылец, Ілья Карэба, Лізавета Сіткевіч і Эльміра Лаўрова. Яшчэ адно золата ў беларускую скарбонку паклала каманда стралкоў з пнеўматычнага пісталета.

Усе медалі 8 жніўня

Цяжкая атлетыка

Мужчыны

89 кг

1. Пётр Асаёнак (Беларусь)

2. Раман Чэпік (Расія)

3. Юльян Курловіч (Беларусь)

 

96 кг

1. Павел Хадасевіч (Беларусь)

2. Георгій Кесаеў (Расія)

3. Сунаціла Усараў (Узбекістан)

Жанчыны

87 кг

1. Таццяна Кашырына (Расія)

2. Рыгіна Адашбаева (Узбекістан)

3. Дар’я Хейдэр (Беларусь)

 

Звыш 87 кг

 

1. Турсуной Джабарава (Узбекістан)

2. Маргарыта Лешчанка (Беларусь)

3. Сангіза Бахтрыярава (Туркменістан)

Кулявая стральба

Мужчыны

Пнеўматычная вінтоўка

Асабісты турнір

1. Максім Міхайлаў (Расія)

2. Мацвей Патапаў (Расія)

3. Яўген Патапаў (Расія)

Каманда

1. Расія

2. Беларусь-1

3. Беларусь-2

Жанчыны

Пнеўматычны пісталет

Асабісты турнір

1. Лейлі Аліева (Азербайджан)

2. Нарэ Габрыэлян (Арменія)

3. Валерыя Ганакова (Расія)

Каманда

1. Беларусь-1

2. Расія

3. Беларусь-2

 

Лёгкая атлетыка

Мужчыны

Кіданне кап’я

1. Ілья Гушча (Беларусь)

2. Авазбек Худайбердзіеў (Узбекістан)

3. Аляксей Панамароў (Беларусь)

Скачкі ў даўжыню

1. Іван Шылец (Беларусь)

2. Ілья Кузняцоў (Расія)

3. Андрэй Кім (Казахстан)

 

600 м

1. Мікіта Папоў (Расія)

2. Дзмітрый Спаскі (Казахстан)

3. Андрэй Літвіновіч (Беларусь)

60 м з бар’ерамі

 

1. Ілья Карэба (Беларусь)

2. Максім Антонаў (Расія)

2. Станіслаў Сцямасаў (Беларусь)

 

Жанчыны

Пяцібор’е

1. Лізавета Сіткевіч (Беларусь)

2. Паліна Ветрава (Расія)

3. Яна Аксёнава (Беларусь)

600 м

1. Кацярына Іванова (Расія)

2. Аляксандра Архангельская (Расія)

3. Уладзіслава Траццякова (Беларусь)

60 м з бар’ерамі

1. Ульяна Сімяненка (Расія)

2. Анжаліка Верасава (Расія)

3. Ангеліна Шрубянец (Казахстан)

Кіданне дыска

1. Эльміра Лаўрова (Беларусь)

2. Паліна Корчык (Беларусь)

3. Мілана Нанікава (Расія)

Скачкі ў вышыню

1. Арына Крылаткава (Расія)

2. Дар’я Васік (Расія)

3. Арына Вілітнюк (Беларусь)

Змешаная эстафета 4х200 м

1. Расія

2. Беларусь

3. Казахстан

 

 

 

Медальны залік упэўнена ўзначальваюць расіяне — 125 (59, 43, 23), у каманды Беларусі 94 узнагароды (24, 24, 46), на трэцім месцы зборная Узбекістана — 38 (8, 13, 17).

 

II Гульні краін СНД праходзяць у Беларусі з 4 па 14 жніўня па 20 відах спорту. У іх прымаюць удзел больш за 2,2 тыс. атлетаў, якія прадстаўляюць больш за 20 дзяржаў. Урачыстая цырымонія закрыцця пройдзе 13 жніўня ў «Мінск-Арэне».-0-

 

Падпісвайцеся на нас у

Twitter



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *