Сімвалічны агонь II Гульняў краін СНД запалілі на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ў «Мінск-Арэне»

Важное

Сімвалічны агонь II Гульняў краін СНД запалілі на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ў «Мінск-Арэне», перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ганаровае права было даверана юнай гімнастцы Аляксандры Зубовіч, а таксама трохразоваму бронзаваму прызёру чэмпіянатаў свету па мастацкай гімнастыцы Настассі Салас і шматразоваму чэмпіёну свету і Еўропы па самба Юрыю Рыбаку. Перад тым, як запаліць агонь, была прынесена клятва спартсменаў, трэнераў і суддзяў II Гульняў краін СНД. Да гэтага госці спартыўнага комплексу маглі ўбачыць музычныя нумары, а таксама прэзентацыю каманд, якія ўдзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах Гульняў.

 

 

 

 

 

Як паведамлялася раней, над цырымоніяй адкрыцця працавала каманда колькасцю больш за 1,2 тыс. чалавек. Сярод іх 430 танцоўшчыкаў розных калектываў, 320 валанцёраў — удзельнікаў мастацкага фону, 40 артыстаў — як маладых выканаўцаў, так і ўжо знакамітых, 100 чалавек рэжысёрска-пастановачнай групы, каля 300 прадстаўнікоў ведамстваў, якія арганізуюць правядзенне гэтага спартыўнага свята. У цырымоніі адкрыцця Гульняў удзельнічалі вядомыя алімпійскія чэмпіёны розных гадоў.-



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *