У Беларусі намалацілі 3 млн тон збожжа

Важное

У Беларусі намалацілі 3 млн т збожжа. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 7 жніўня, збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 894,4 тыс. га, або 46,7 працэнта да ўборачнай плошчы. Намалочана 3,034 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 33,9 ц/га.

Азімага рапсу на зерне ўбрана 313,9 тыс. га (95,3 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 883,7 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 28,2 ц/га.

Лён выцераблены на 31,2 тыс. га, што складае 71,5 працэнта ўборачнай плошчы. Салома пасля ўборкі збожжавых і зернебабовых убрана на 431,6 тыс. га.-



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *