Валерый Іваноў на адкрыцці спаборніцтваў па хакеі на траве на Гульнях: водгукі ўдзельнікаў, спартсменаў толькі станоўчыя

Важное

Аб узроўні спаборніцтваў, традыцыях па хакеі на траве і развіцці гэтага віду спорту ў Беларусі сказаў у час урачыстай цырымоніі адкрыцця спаборніцтваў па хакеі на траве на II Гульнях краін СНД у Гродне старшыня наглядальнага савета Беларускай федэрацыі хакея на траве Валерый Іваноў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Мы ў свой час прынялі рашэнне аб арганізацыі спаборніцтваў тут, у горадзе Гродне. Хакей на траве на Гродзеншчыне мае свае традыцыі. Каманда «Рытм» — адна з лепшых каманд не толькі Рэспублікі Беларусь, але і ўсіх краін, у якіх развіваецца гэты від спорту, а такіх краін больш за 150. У свой час жаночая каманда, удзельнікамі якой была пераважная большасць каманды «Рытм» стала чэмпіёнам Еўропы па індорхакеі. Вядома ж, традыцыі прыгожыя рэзультатам», — сказаў Валерый Іваноў.

Ён дадаў: «Мы ганарымся, што наша краіна, праводзячы гэта спартыўнае свята, робіць гэта дастойна. Водгукі ўдзельнікаў, спартсменаў, якія прыехалі да нас больш як з 22 краін, толькі станоўчыя».

«Я віншую ўсіх удзельнікаў спаборніцтваў з гэтым выдатным мерапрыемствам і думаю, што гэта яшчэ адзін станоўчы крок па развіцці нашага віду спорту і ў цэлым усіх відаў спорту, якія культывуюцца ў нас у Рэспубліцы Беларусь», — сказаў на заканчэнне Валерый Іваноў.-



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *