Руководство Бешенковичского района поздравляет жителей региона с Днем народного единства

Актуально

Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!
Гэты дзень – свята ўсёй грамадзянскай супольнасці, дзень, калі мы аддаём даніну векавым традыцыям патрыятызму, згоды і згуртаванасці народа. Усе мы – грамадзяне Беларусі розных узростаў і нацыянальнасцяў, перакананняў і веравызнанняў — з’яўляемся адзіным народам з агульнымі каранямі і агульнай будучыняй. Наша сіла – у згуртаванасці. Разам мы зможам пераадолець любыя цяжкасці, забяспечыць шчаслівую будучыню нашым дзецям і ўнукам. Нас усіх аб’ядноўвае наша краіна, і няхай наша любоў да Радзімы заўсёды служыць яе росквіту.
Няхай незалежнае суверэннае развіццё краіны і ў далейшым служыць справе ўмацавання беларускай дзяржаўнасці. Вялікі дзякуй старэйшаму пакаленню, што заклала трывалы падмурак, захавала багатую спадчыну, аддало свае веды і сілы, каб паказаць нам прыклад служэння Айчыне! Ужо сёння мы ганарымся і нашай бешанковіцкай моладдзю. Дарагія землякі! Жадаем вам здароўя, шчасця, гармоніі, міру.
Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *