В Бешенковичах на центральном стадионе начала работать ледовая площадка

Актуально Важное Демографическая безопасность Здоровье Общество

Канькі ды лыжы – цудоўныя зімовыя забавы і актыўны адпачынак, выдатны спосаб бавіць час весела і карысна. Іх прыхільнікаў у нас нямала. Сёлетняй зімой кожны зможа навучыцца стаяць на каньках або ўдасканаліваць свае ўменні.

На мінулым тыдні ў самым сэрцы райцэнтра пачала працаваць лядовая пляцоўка. Паўтара тыдня над яе стварэннем на гарадскім стадыёне чаравалі работнікі СДЮШАР. Не далей як у пятніцу на ідэальнае ледзяное поле ўвечары выпісваць піруэты ўжо выйшлі першыя фігурысты. Матвей, Ваня, Марк, Даніла і Ганна – з 5-га класа СШ №2 райцэнтра. Упершыню прыйшоў чацвёртакласнік Міша, вучань гэтай жа школы. Пяцікласніца Ксюша і яе сяброўка – шасцікласніца Даша, абедзве – з СШ №1. Дзеці каталіся і жартавалі, яны знайшлі новых сяброў. “Нам вельмі спадабалася катацца. Мы абавязкова прыйдзем сюды яшчэ! Тут цікава і весела” – казалі яны.

Гэты каток працуе не першы сезон і ўжо даўно стаў папулярнай зімовай забавай для жыхароў гарпасёлка. Як у выхадны, так і ў буднія дні там заўсёды хапала жадаючых пакатацца, сустракаць зіму масай станоўчых эмоцый. Калi любiце піруэты на каньках і лыжныя гонкі – зазiрнiце на стадыён з 14 да 21 гадзіны ў будні і з 11 да 21 гадзіны — у выхадныя. Калі ў вас няма сваіх канькоў, пару абутку можна ўзяць у пункце пракату спартыўнага інвентара. За 4 i 4,5 рублі (менавіта столькі каштуе гадзіна арэнды канькоў i лыж) можна ўдосталь накатацца. На лыжы вам нават прапануюць набыць сутачны абанемент.

Запрашаюцца ўсе, хто любіць спорт! Падарыце сабе прыгожы спартыўны зімовы вечар!



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *