Колядки заглянули в ясли-сад №6 г. п. Бешенковичи

Мы -- молодые Общество

Калядкі ў дзіцячым садзе — выдатны спосаб зрабіць святочны час яркім і запамінальным. З традыцыяй правядзення гэтага беларускага народнага свята выхаванцаў яслей-сада №6 г. п. Бешанковічы пазнаёмілі ўдзельнікі гуртка «Спадчына» (кіраўнік — Зоя Каравач), што дзейнічае на базе Дома фальклору.

Каляды — самае паэтычнае са старажытных славянскіх святаў, якія захаваліся да нашага часу і адзначаюцца ў Беларусі. Традыцыйна яны звязваліся з днём першага зімовага сонцастаяння і сімвалізавалі пачатак новага года — як сонечнага, так і сельскагаспадарчага.

Музычная зала, калі туды ўвайшлі цыганка, звяздар, мядзведзь і каза (пераапранутыя калядоўшчыкі), адразу напоўнілася асаблівым святочным настроем і казачнай атмасферай. Дзеці актыўна прымалі ўдзел у гульнях. «Госці» весялілі іх песнямі, карагодамі, скакалі і танцавалі разам, зычылі дабра, моцнага здароўя, багацця на ўвесь год. У сваю чаргу за шчырыя пажаданні «гаспадары» частавалі калядоўшчыкаў прысмакамі.

Свята не толькі прынесла радасць выхаванцам сада, але і дало ім магчымасць дакрануцца да нашых традыцый і звычаяў, адчуць прыгажосць народных гулянняў.

Марыя САНЬКО.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *