Руководство Бешенковичского района поздравляет с профессиональным праздником работников социальной защиты!

Важное

Паважаныя работнікі і ветэраны сацыяльнай службы Бешанковіцкага раёна!

Віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў сацыяльнай абароны, а таксама са 105-годдзем сацыяльнай службы Беларусі!

Мабыць, ні адна іншая прафесія не патрабуе ад чалавека такога бязмежнага гуманізму, спагады, цярпення і веры ў людзей, як праца работніка сацыяльнай службы. Вы прыходзіце на дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу больш за ўсё, — старым і інвалідам, хворым і сіротам, шматдзетным і маламаёмасным. Нярэдка вы замяняеце людзям блізкіх, здараецца і так, што сацыяльны работнік становіцца адзінай апорай таму, хто застаўся без падтрымкі. Ваша святая праца заслугоўвае глыбокай павагі.

Жадаем усім работнікам і ветэранам сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва здароўя, шчасця, дабрабыту, удачы на жыццёвым шляху і поспехаў у няпростай, але такой неабходнай жыхарам нашага раёна службе!

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *