Названы победители районного конкурса стихов «Зямля пад белымі крыламі»

Важное Мы -- молодые Общество

Дарына Кухто і Арцём Булыня — пераможцы Бешанковіцкага раённага інтэрнэт-конкурсу вершаў

З мэтай выхавання грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей з дапамогай літаратурнай творчасці, а таксама выяўлення адораных дзяцей у галіне літаратурнай творчасці на Бешанковіччыне прайшоў раённы інтэрнэт-конкурс вершаў «Зямля пад белымі крыламі», удзел у якім прынялі навучэнцы СШ №1 г. п. Бешанковічы імя І. І. Строчкі, СШ №2 г. п. Бешанковічы імя М. М. Ткачэнкі, Астровенскай СШ імя К. А. Абазоўскага, Бачэйкаўскай СШ імя М. А. Высагорца і раённага цэнтра дзяцей і моладзі.

Ужо вядомы імёны пераможцаў конкурсу. Паводле інфармацыі метадыста дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Бешанковіцкі раённы цэнтр дзяцей і ­моладзі» Ганны Бучмінскай, дыпломамі аддзела па адукацыі райвыканкама ва ўзроставай катэгорыі 7-10 гадоў узнагароджаны: 1-й ступені — Дарына Кухто і Арцём Булыня, навучэнцы СШ №2 г. п. Бешанковічы імя М. М. Ткачэнкі (кіраўнік — Н. І. Новікава), 2-й ступені — Аляксандр Куляшоў з Астровенскай СШ імя К. А. Абазоўскага (кіраўнік — В. М. Шарко), 3-й ступені — Міхаіл Дарожкін з СШ №1 г. п. Бешанковічы імя І. І. Строчкі (кіраўнік — А. Л. Аўласёнак).

Ва ўзроставай катэгорыі 11-13 гадоў дыпломам 2 ступені адзначаны навучэнец Бачэйкаўскай СШ імя М. А. Высагорца Максім Долгі (кіраўнік — Л. І. Шчуко). Ва ўзроставай катэгорыі 14-18 гадоў месцы размеркаваліся наступным чынам: дыплом 1 ступені заваявала Анастасія Яскевіч, навучэнка СШ №2 г. п. Бешанковічы імя М. М. Ткачэнкі (кіраўнік — Ю. Л. Серабро), 2-й ступені — Кацярына Лапо з Астровенскай СШ імя К. А. Абазоўскага (кіраўнік — М. К. Любачка) і дыплом 3-й ступені — Станіслава Кулакова з Бачэйкаўскай СШ імя М. А. Высагорца (кіраўнік — Д. М. Зямко).

Віншуем дзяцей і іх педагогаў!

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *