Руководство Бешенковичского района поздравляет представительниц прекрасной половины человечества с Днем женщин!

Общество

Шаноўныя жанчыны Бешанковіцкага раёна!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём жанчын!

Вы — сімвал жыцця, прыгажосці, аснова дружнай сям’і, крыніца натхнення. Вы падтрымліваеце мужчын у цяжкую хвіліну і ўсяляеце ўпэўненасць у заўтрашнім дні сваёй энергіяй, унутранай сілай, актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Многае ляжыць на вашых плячах — адказнасць за выхаванне дзяцей, штодзённыя клопаты дома і на працы.

Ролю жонкі, маці і гаспадыні вы выдатна спалучаеце з высокім прафесіяналізмам і мэтанакіраванасцю, знаходзіце ў сабе сілы старанна працаваць на карысць грамадства. Вашы веды і талент даюць бліскучыя вынікі ў розных сферах. Вялікі дзякуй за мудрасць і вытрымку, разуменне, цеплыню і пяшчоту, за тое, што ўмееце зрабіць свет вакол вас больш добрым, знайсці патрэбныя словы і падтрымаць.

Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, вясновага настрою, шчасця і дабрабыту. Няхай любоў і цеплыня заўсёды напаўняюць ваша жыццё, кожны дзень будзе светлым і радасным, а ва ўсіх справах спадарожнічае поспех!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *