Посевная-2024 в Бешенковичском районе — в самом разгаре

Заботы сельские

Кожная пасяўная кампанія — для вяскоўцаў своеасаблівы экзамен на трываласць. Сёлетняя — не выключэнне. Палявыя работы ў самым разгары. Бешанковіцкія аграрыі працуюць хутка, вытрымліваюць капрызы надвор’я, спяшаюцца аператыўна пасеяць збожжа, пакуль зямля трымае вільгаць. Акрамя таго, на парадку дня ў іх іншыя клопаты — трэба падкарміць азімыя, унесці арганіку, пачынаць хімпраполку… У ліку лідараў сяўбы працаўнікі СУП «Свіціна-ВМК». Да іх мы завіталі напрыканцы мінулага тыдня.

У планах свіцінскіх рупліўцаў — пасеяць 405 га яравых збожжавых і зернебабовых культур. На раніцу панядзелка яны ўжо перайшлі экватар — выканалі задачу на 56,5%, заправілі зернем 229 га. Пасяўную пачалі з ячменю. Гэта адказная справа даручана самым вопытным і надзейным працаўнікам. З імі і сустрэліся на вялікім (больш за 120 га) полі ля вёскі Пугачкі.

Штогод галоўным сейбітам гаспадаркі з’яўляецца Юрый Аляксеевіч Любачка. Падвозіць насенне Мікалай Віктаравіч Шут. Падрыхтоўкай глебы займаюцца Юрый Рыгоравіч Галай і Аляксандр Аляксандравіч Воранаў. На ўнясенні мінеральных угнаенняў задзейнічаны Аляксей Мікалаевіч Ачапоўскі, арганікі — Фёдар Фёдаравіч Заяц, пагрузкай заняты Уладзімір Мікалаевіч Лебедзеў. Падкормлівае азімыя культуры (уносіць КАС) Павел Вітальевіч Мароз, падвозіць КАС Раман Ігаравіч Васільеў.

За якасцю насення, яго пратручваннем назіраюць разам з загадчыкам склада Любоўю Сяргееўнай Харкевіч браты Пішчэйкі — Сяргей Эдуардавіч і Юрый Эдуардавіч.

Механізатары забяспечаны двухразовым гарачым харчаваннем. Смачныя абеды рыхтуе Ала Мікалаеўна Шут. Падвозяць іх на поле Аляксандр Уладзіміравіч Дарожка і Аляксандр Міхайлавіч Духовіч, раздае Аксана Міхайлаўна Шпунтова.

Свіцінцы працуюць з баявым настроем і гатоўнасцю выкладвацца на ўсе 100%, хварэюць душой за тое, каб у гаспадарцы ўсё атрымлівалася і каб радзіма была з важкім караваем! Поспехаў вам, рупліўцы!

Марыя САНЬКО.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *