Руководство Бешенковичского района поздравляет жителей со светлым праздником Пасхи!

Общество

Шаноўныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна, вернікі праваслаўнай царквы!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова!

Светлы Вялікдзень — свята міласэрнасці, што ўсяляе веру ў самае лепшае і добрае, заклікае да здзяйснення высакародных спраў, звяртае да вечных маральных каштоўнасцяў, якія так неабходны чалавецтву сёння, і прыносіць у наша жыццё спачуванне і духоўную чысціню. У гэтыя выдатныя вясновыя дні сэрцы людзей напоўнены асаблівай радасцю і любоўю да бліжняга, надзеямі і шчырым жаданнем рабіць дабро.

Без духоўнасці немагчыма жыццё асобнага чалавека і грамадства. Велікодныя ўрачыстасці звяртаюць нас да шматвяковых традыцый духоўна-культурнай спадчыны праваслаўя. Яно і сёння з’яўляецца асновай яднання нашага грамадства, дазваляе глыбей усвядоміць радасць жыцця і згоды. Няма нічога больш важнага, чым мір на роднай зямлі, шчасце і ўзаемаразуменне ў сем’ях.

Шчыра жадаем, каб гэта вясновае свята напоўніла вашы дамы шчасцем! Няхай Вялікдзень натхняе на творчую працу і надае новыя сілы для ўвасаблення высакародных задум. Моцнага здароўя вам, шчасця, міру і дабрабыту!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *