
Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Асноўны Закон краіны ўвасобіў у сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху, адкрыў новую старонку ў развіцці суверэннай Беларусі.
Канстытуцыя — ядро ўсёй прававой сістэмы. Закладзеныя ў ёй дэмакратычныя прынцыпы з’яўляюцца найважнейшым фактарам далейшай кансалідацыі грамадства, захавання згоды, міру і стабільнасці, залогам паспяховай рэалізацыі эканамічнага, культурнага і духоўнага патэнцыялу нашага народа.
Дабрабыт роднай Беларусі шмат у чым вызначаецца ўменнем працаваць, знаходзіць новыя рашэнні штодзённых задач.
Дарагія землякі! Вашы добрыя справы, самаадданая праца, талент памнажаюць славу роднай зямлі. Няхай гэта свята ўсяліць упэўненасць у дасягненні мэт умацавання дзяржаўнасці роднай Беларусі!
Жадаем усім жыхарам і гасцям Бешанковіччыны моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, шчасця, міру і дабрабыту ў кожным доме і новых здзяйсненняў на карысць роднай Айчыны!
Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.




