Поздравление руководств Бешенковичского района с Днем Независимости - Зара Бешенковичи
Close
Курс валют: $ 2.9062 | € 3.3096 | ₽100 3.731 | 
 Погода в Бешенковичах: 15 °Cпасмурно

Поздравление руководств Бешенковичского района с Днем Независимости

20260703-2-1440x800

Шаноўныя землякі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Дзень Незалежнасці – найважнейшая дата ў гісторыі станаўлення дзяржавы. Гэта сімвал суверэнітэту і свабоды нашай Радзімы, гераічнай мінуўшчыны і годнай будучыні беларускага народа.

Мы аддаём даніну павагі мужнасці абаронцаў Айчыны, высока цэнім самаадданасць працаўнікоў тылу і ўсіх, хто ў пасляваенныя гады аднаўляў гарады і вёскі, ствараў нацыянальнае багацце, хто і сёння ўносіць годны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, вобласці, краіны.

За гады незалежнасці Беларусь дасягнула значных поспехаў, сфарміравала сацыяльна-арыентаваную мадэль эканомікі, захавала індустрыяльны патэнцыял і высокі ўзровень жыцця людзей. Яна з’яўляецца астраўком бяспекі і міралюбнасці, і мы разам нясем адказнасць за яе заўтрашні дзень. Сябры, жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, паспяховай працы ў імя жыцця будучых пакаленняў! Няхай заўсёды ў нас будуць мір і згода, у сем’ях пануюць цяпло, любоў і ўзаемаразуменне!

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Аляксандр Ерашоў, старшыня раённага Совета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top