Руководство Бешенковичского района поздравляет работников и ветеранов сферы торговли - Зара Бешенковичи
Close
Курс валют: $ 2.8853 | € 3.2928 | ₽100 3.6854 | 
 Погода в Бешенковичах: 19 °Cясно

Руководство Бешенковичского района поздравляет работников и ветеранов сферы торговли

5d011310e5cfa4b75ba31ca114c08521

Шаноўныя работнікі гандлю і ветэраны галіны!
Віншуем вас з прафесійным святам!

Гандаль – важны сектар эканомікі, які дапамагае ўстойліваму развіццю раёна і адыгрывае значную ролю ў забеспячэнні насельніцтва неабходнымі таварамі і паслугамі.
Штодня вы праяўляеце адказнасць, цярпенне і спагадлівасць, уносіце вялікі ўклад у паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва. Ад вашага прафесіяналізму, кампетэнтнасці шмат у чым залежыць настрой і дабрабыт людзей. Усмешка і ўвага прадаўца – аснова задаволенасці пакупнікоў.
Асаблівыя словы падзякі ветэранам працы, якія многія гады свайго жыцця прысвяцілі любімай справе і сталі вопытнымі настаўнікамі для маладых. Дарагія сябры, ад усёй душы жадаем усім вам моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў, удзячных пакупнікоў, а гандлёвым прадпрыемствам – далейшага развіцця!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top