Поздравление руководства Бешенковичского района с Днем строителя - Зара Бешенковичи
Close
Курс валют: $ 2.9564 | € 3.4105 | ₽100 3.606 | 
 Погода в Бешенковичах: 11 °Cнебольшая облачность

Поздравление руководства Бешенковичского района с Днем строителя

153_7

Шаноўныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Будаўнікі – людзі самай мірнай і стваральнай прафесіі. Ваша праца мае вялікую грамадскую значнасць. Бо яе якасць – гэта, перш за ўсё, дабрабыт людзей, іх годнае і ўпэўненае жыццё. Ад вашых ведаў і вопыту залежыць надзейнасць сучасных вытвочасцей, транспартнай і энергетычнай інфраструктуры, сацыяльных аб’ектаў.
Асаблівыя словы падзякі – ветэранам сферы, прафесійны вопыт якіх служыць арыенцірам маладому пакаленню. Дарагія сябры, няхай ваша праца дорыць радасць наваселля, становіцца годным летапісам дня сённяшняга! Няхай прафесіяналізм і адказнасць, адданасць будаўнікоў сваёй справе дапамагаюць нашаму раёну быць яшчэ больш утульным і прывабным. Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў, актыўнай стваральнай працы на карысць нашай Радзімы!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top