
Шаноўныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!
17 верасня – важная дата, даніна памяці подзвігу старэйшага пакалення, якое абараніла сваё права на мірную і шчаслівую будучыню. Свята, якое стала сімвалам яднання народа, пераемнасці пакаленняў. Нам ёсць чым ганарыцца, у Беларусі багатае мінулае, самабытная культурная спадчына, а гэта з’яўляецца трывалым падмуркам для далейшага развіцця.
Будучыня залежыць ад кожнага з нас, мы пішам гісторыю сваёй краіны разам. Захоўваючы памяць, духоўныя і маральныя каштоўнасці нашага грамадства, зберагаем мір, памнажаем здабыткі. Гэта дзень усведамлення асабістага дачынення да ўмацавання адзінства беларускага народа, удзелу кожнага з нас у лёсе сваёй Радзімы.
Дарагія сябры, жадаем усім моцнага здароўя, міру, шчасця, сілы духу, невычэрпнай энергіі, стабільнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць Рэспублікі Беларусь!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.




