
Шаноўныя работнікі і ветэраны паштовай сувязі!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Паштовая сувязь займае асаблівае месца ў жыцці грамадства. Яна аб’ядноўвае людзей, забяспечвае надзейную дастаўку карэспандэнцыі, друкаваных выданняў і пасылак, прадастаўляе важныя сацыяльныя і фінансавыя паслугі насельніцтву.
Ваша праца патрабуе высокай адказнасці, дакладнасці, вытрымкі і шчырай адданасці справе. Асаблівыя словы ўдзячнасці і павагі – ветэранам галіны, якія заклалі моцныя традыцыі паштовай службы і перадаюць вопыт маладому пакаленню.
Дарагія сябры, вялікі дзякуй вам за добрасумленную, няпростую, але неабходную ўсім нам працу. Бо як бы далёка ні ступіў прагрэс, колькі б ні прыдумалі спосабаў перапіскі і дастаўкі, а пошта заўсёды будзе самым блізкім і дарагім сэрцу злучным звяном з роднымі людзьмі.
Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, бадзёрасці духу, новых прафесійных поспехаў і ўдзячных кліентаў!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.




