Close
Курс валют: $ 3.0282 | € 3.4417 | ₽100 3.6539 | 
 Погода в Бешенковичах: 10 °Cпеременная облачность

Руководство Бешенковичского района поздравляет работников и ветеранов налоговых органов с профессиональным праздником

Шаноўныя работнікі і ветэраны падатковай службы раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Падатковая служба – найважнейшае звяно фінансавай сістэмы, гарант забеспячэння эканамічнай стабільнасці дзяржавы. Гэта структура дынамічна развіваецца і ўкараняе прагрэсіўныя тэхналогіі, формы і метады работы з падаткаплацельшчыкамі.

Рэгулярнае паступленне падаткаў дае дадатковыя магчымасці для павелічэння заробкаў, пенсій і дапамог, будаўніцтва жылля, дарог і камунікацый. Усё гэта – складнікі дабрабыту нашага раёна і яго жыхароў.

Вялікі дзякуй за добрасумленную працу, кампетэнтнасць і адданасць сваёй справе. Асобныя словы падзякі – ветэранам службы. Ваш вопыт і веды, прафесіяналізм і адданасць прафесіі – самая важная спадчына маладым супрацоўнікам.

Жадаем моцнага здароўя, аптымізму, шчасця, міру, дабрабыту вам і вашым сем’ям, плённай працы і поспехаў у прафесійнай дзейнасці на карысць Рэспублікі Беларусь!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top