Close
Курс валют: $ 2.9631 | € 3.5008 | ₽100 3.7743 | 
 Погода в Бешенковичах: 22 °Cясно

Поздравление с Днем образования Государственной автомобильной инспекции от руководства Бешенковичского района

Шаноўныя супрацоўнікі і ветэраны Дзяржаўтаінспекцыі!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
У сцюжу і спёку, непагадзь, днём і ноччу вы забяспечваеце парадак на дарозе, фарміруеце годны імідж супрацоўніка органаў унутраных спраў. Ваша праца патрабуе мужнасці, высокай грамадзянскай адказнасці, прафесіяналізму і самаадданасці. Вы прыкладаеце шмат сіл для строгага захавання правілаў дарожнага руху, парадку і бяспекі на вуліцах раёна, па прадухіленні і ліквідацыі аварыйных сітуацый.
Прыміце шчырую ўдзячнасць за добрасумленнасць, адказнасць і вернасць справе. Упэўнены, што і надалей вы будзеце з гонарам выконваць свой прафесійны абавязак, забяспечваючы спакой жыхароў. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у рашэнні задач па скарачэнні колькасці дарожна-транспартных здарэнняў. Няхай на дарозе будзе заўсёды парадак, у душы — спакой, а ў сем’ях — дабрабыт, любоў і ўзаемаразуменне.

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top