Особое внимание в районе уделяется подготовке ферм к приёму скота

Заботы сельские

   Аналіз хода пастаноўкі і пераводу пагалоўя буйной рагатай жывёлы на зімова-стойлавае ўтрыманне дае магчымасць зрабіць вывады па правядзенні гэтай кампаніі. У гаспадарках раёна, дзе пытанню зімоўкі жывёлы надалі пільную ўвагу і своечасова падрыхтавалі фермы да прыёму жывёлы, вынік ужо бачны. Тут атрымліваюць стабільныя надоі і прывагі.
  Але ёсць гаспадары, якія ўпусцілі момант падрыхтоўкі памяшканняў да зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы. Да гэтага часу, напрыклад, не выправілі свае пралікі сельгаспрадпрыемствы “Нізгалава”, “Плісы-Агра”, “Астроўна”. У выніку яны мінусуюць па вытворчасці малака і продажу яго дзяржаве да ўзроўню мінулага года.
  Па стане на 3 кастрычніка, валавая вытворчасць малака ў “Астроўне” дасягала толькі 67% да мінулагодняга, у “Нізгалаве” – 80%, у “Плісах-Агра” – 86%. Па надоях на карову ў “Плісах-Агра” мінусавалі 2,5 літра, у “Астроўне” – 1,5 літра. Продаж малака дзяржаве астровенцы знізілі на 1 тону, “Нізгалава” і “Плісы-Агра” адпаведна на 0,5 і 0,2 тоны.
  Між тым, астатнія гаспадаркі маюць станоўчую дынаміку да ўзроўню мінулага года і даюць прыбаўку. Можа, і адстаючым пара ўжо прыняць меры, каб арганізаваць зімоўку жывёлы належным чынам?
        



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *