
Шаноўныя жанчыны Бешанковіцкага раёна!
Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з Днём маці!
У Беларусі Дзень маці адзначаецца ў свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы. І гэта глыбока сімвалічна: як Пакроў Божай Маці прасціраецца над зямлёй, так і матчына любоў сагравае і беражэ кожную сям’ю, кожнае дзіця. Мама — самы блізкі і дарагі чалавек у жыцці кожнага з нас. З яе пачынаецца жыццё, у яе мы вучымся любіць, клапаціцца, адказваць за блізкіх.
Мілыя мамы! Нізкі паклон вам за бяссонныя ночы, за трывогі і хваляванні, за мудрыя парады і бязмежнае цярпенне. Вы выхоўваеце будучыню нашай краіны — вучыце дзяцей дабрыні, сумленнасці, працавітасці і любові да роднай зямлі. У гэтым — ваша вялікая місія і ваш неацэнны ўклад у дабрабыт Беларусі.
Асаблівыя словы ўдзячнасці — шматдзетным мамам, мамам, якія выхоўваюць дзяцей у адзіночку. Вашы стойкасць і сіла духу выклікаюць шчырае захапленне.
Ад усёй душы жадаем кожнай маме нашага раёна моцнага здароўя, сямейнага шчасця і дабрабыту. Няхай дзеці растуць здаровымі і радуюць вас сваімі поспехамі. Жадаем, каб кожны дзень вы адчувалі любоў, клопат і павагу блізкіх і ўсяго грамадства!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр Ерашоў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



