На выгадных умовах

Гаспадаркі раёна зацікаўлены ў тым, каб павялічваць пагалоўе буйной рагатай жывёлы за кошт закупа маладняку ў насельніцтва. Сельгасвытворцы звяртаюцца да ўладальнікаў хатніх гаспадарак з просьбай не здаваць жывёлу на забой, а раюць заключаць дагаворы кантрактацыі на выгадных для сялян умовах.
   Напрыклад, ДП “ПлісыАгра” ўжо заключыла 20 дагавораў куплі-продажу маладняку па цане 8500 рублёў за кілаграм жывой вагі. “ПалітаддзелецАгра” аформіў пагадненні на 30 цялят. Тут за кожны кілаграм вагі жывёлы даюць 8 тысяч рублёў і па кілаграму збожжа новага ўраджаю.
   У “АграВітВіне” акрамя грашовай аплаты ў суме 8 тысяч даюць па 2 кілаграмы збожжа за кілаграм жывой вагі, абяцаюць выдзеліць трактар для апрацоўкі агарода і камбайн для абмалоту ўчастка з 50%-най скідкай, а таксама бясплатна скасіць 20 сотак травастою падчас сенакосу. На такія ўмовы ў “АграВітВіне” пагадзіліся ўжо 22 вяскоўцы.

Продолжить чтение

Ад працы — да заможнасці і дабрабыту

   Чарговы Дзень жывёлавода прайшоў у ААТ “Бачэйкава-Агра”. На комплексе “Клешчыно” сабраліся жывёлаводы з ферм “Клешчыно”, “Барацьба”, “Навасёлкі”. На сустрэчу завіталі начальнік вытворчага аддзела па жывёлагадоўлі ўпраўлення райсельгасхарчу І. П. Марковіч, галоўны ветурач раёна В. М. Масько і вядучы спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама С. В. Бабаед.Старшыня ААТ “Бачэйкава-Агра” В. В. Родзіч пазнаёміў прысутных з новым галоўным заатэхнікам Аляксеем Міхайлавічам Дойліным, а потым і з вынікамі работы жывёлагадоўчай галіны гаспадаркі за 2010 год, задачамі на бягучы год і перспектывамі развіцця на пяцігодку. Віктар Віктаравіч адзначыў, што пры заданні 108% па валавай вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі гаспадарка выйшла на 109%. На карову атрымана 3600 кілаграмаў малака, сёлета плануецца выйсці на 4 тысячы на ўмоўную галаву.
   Стаіць задача – палепшыць якасць малака. Найбольш стабільныя вынікі ў малочнай жывёлагадоўлі дэманструе калектыў комплекса “Клешчыно”, дзе атрымліваюць прадукцыю класа “Экстра”. Раўняецца на яго і МТФ “Барацьба”. Астатнія пакуль даюць малако вышэйшага гатунку. У цэлым малочная жывёлагадоўля ў гаспадарцы рэнтабельная. Па комплексе яна складае 14%, а ў сярэднім па сельгаспрадпрыемстве – 8-9%. Ёсць праблемы ў мясной жывёлагадоўлі, але і  яны паступова вырашаюцца.

Продолжить чтение

Пад новы ўраджай

  У сельгаспрадпрыемствах раёна ідзе падрыхтоўка да веснавой сяўбы. Сёлета, акрамя павялічэння контурнасці ворыўных зямель за кошт выдалення з іх кустоў і вымачак, гаспадаркам і прадпрыемствам раёна трэба яшчэ і займацца вывазам арганікі . У мінулыя выхадныя карэспандэнт «Зары» наведаў сельгаспрадпрыемствы, каб даведацца, як на месцах праводзіцца гэта работа.   


 У ПУП «Свіціна-ВМК», напрыклад, вывазка арганічных угнаенняў у суботу вялася ад фермы «Ляхаўшчына». Як паведаміў дырэктар прадпрыемства Алег Алегавіч Мацкевіч, на гэтых работах пакуль задзейнічана невялікая колькасць тэхнікі — дзве адзінкі. Дапамагае гаспадарцы і прадпрыемства меліярацыйных сістэм. У Вярхоўе для адгрузкі ўгнаенняў накіраваны экскаватар ПМС, на якім працуе машыніст Іван Віктаравіч Варанько. Па стане на панядзелак, 31 студзеня, у ПУП «Свіціна-ВМК» было вывезена 12 982 тоны арганікі, што складае 59% ад задання.

Продолжить чтение

На лінейцы гатоўнасці

  Уся пасяўная і глебаапрацоўчая тэхніка павінна стаяць на лінейцы гатоўнасці да 1 сакавіка 2011 года. Гэта задача пастаўлена перад аграрыямі прыдзвінскага краю на абласным узроўні.
  Сельгасфіліял “Вядзерава” – невялікая ў раёне гаспадарка. Але тут ведаюць цану сялянскай працы і з карысцю выкарысталі адведзены для рамонту машынна-трактарнага парку час. Усе работы завяршылі да 31 снежня 2010 года.
   Добра праявілі сябе ў гэтай справе механізатары Ігар Міхайлавіч Масалаў і Уладзімір Іванавіч Семянькоў, зваршчык Леанід Венедыктавіч Шыпуля і токар Васіль Іванавіч Мярэчка. Усяго 50 мільёнаў рублёў спатрэбілася гаспадарцы, каб паставіць на лінейку гатоўнасці 2 пасяўныя агрэгаты, 4 плугі, 3 культыватары, 2 апырсквальнікі і  раскідвальнік мінеральных тукаў, а таксама 9 адзінак трактароў.

Продолжить чтение

Спадзяюцца на ўласную руплівасць

  Сельгасвытворцы прыдзвінскага краю вядуць рамонт тэхнікі. СВК “Бачэйкава”, напрыклад, працэнтаў на 70 гатовы да выхаду ў поле. На лінейку гатоўнасці пастаўлена ўся глебаапрацоўчая тэхніка, даводзяцца да ладу трактары. На маторарамонтны завод адпраўлены 2 рухавікі, яшчэ 3 для “МТЗ-1221” і “К-700” ужо вярнуліся назад.   Па словах старшыні сельгаспрадпрыемства Віктара Віктаравіча Родзіча, механізатары зацікаўлены ў тым, каб аператыўна і якасна выканаць работу. За кожным з іх замацаваны трактар і прычапны інвентар. Таму спадзявацца даводзіцца толькі на сябе, а ад вынікаў працы залежыць аплата. У гаспадарцы распрацаваны расцэнкі па відах работ, зацверджаны даплаты за хуткасць і якасць. У ліку самых старанных механізатараў тут называюць Уладзіміра Піліпёнка, Уладзіміра і Аляксея Гайсёнкаў, Аляксандра Ляхоўскага.
   На падрыхтоўку машынна-трактарнага парку да вясны СВК “Бачэйкава” скарыстаны 50 мільёнаў рублёў уласных сродкаў, яшчэ 26 мільёнаў у студзені 2011 года прыйшлі з бюджэту. Падчас пасяўной кампаніі ў гаспадарцы мяркуюць задзейнічаць на розных відах работ наяўныя 32 адзінкі тэхнікі і ўжо зараз задумваюцца аб неабходнасці папоўніць іх колькасць 6-7 дадатковымі трактарамі.

Продолжить чтение

Малако са знакам “плюс”

  Жывёлаводы прыдзвінскага краю пачалі новы год з добрымі вынікамі. Па стане на 11 студзеня, валавая вытворчасць малака сельгасарганізацыямі раёна склала 51 тону 270 кілаграмаў. Да адпаведнага перыяду 2010 года ўдалося прыбавіць 6 тон 790 кілаграмаў. Удой на карову склаў 9,3 кілаграма малака, а гэта таксама больш чым летась на 1,4 кілаграма.  Добрыя лічбы вымалёўваюцца і па продажы малочнай прадукцыі. Сельгасарганізацыі раёна рэалізавалі 48 тон 178 кілаграмаў малака. Плюс да адпаведнага перыяду мінулага года – 8 тон 344 кілаграмы. Таварнасць малочнай прадукцыі склала 86%. Каля трэці атрыманага малака мае гатунак “Экстра”, 67% прыйшлося на вышэйшы гатунак. У ідэале гэтыя суадносіны павінны складаць 50 на 50, таму трэба яшчэ больш працаваць над якасцю прадукцыі.

Продолжить чтение

В будущее — с уверенностью

Позади ещё один сельскохозяйственный год, на завершении и пятилетка позитивных свершений на благо процветания нашей страны. Что удалось сделать аграриям для развития сельхозпроизводства в районе, а над чем ещё предстоит потрудиться? Об этом в канун Дня работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса в интервью с начальником райсельхозпрода С. Г. Окуневичем.

Продолжить чтение

Жывёлаводы падводзілі вынікі работы

Дні жывёлавода, якія праходзяць з удзелам адказных спецыялістаў райвыканкама, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў, дазваляюць не толькі падвесці вынікі работы за месяц кожнага працаўніка фермы, прааналізаваць іх у параўнанні з папярэднім месяцам, аналагічным перыядам мінулага года, але і вызначыць пералік актуальных пытанняў, якія б садзейнічалі павышэнню прадукцыйнасці працы і захаванню пагалоўя буйной рагатай жывёлы.


Вось і ў мінулую пятніцу такія сустрэчы прайшлі ў трох гаспадарках раёна: сельскагаспадарчым філіяле “Вядзерава”, сельгаспрадпрыемствах “Астроўна” і імя Каранеўскага, на фермах “Вядзерава”, “Чанавічы” і “Чарнагосце”.

Продолжить чтение

Зяби подняли на 28% площадей

Аграрыі Прыдзвіння вядуць ворыва глебы пад ураджай 2011 года. Як паведамілі ва ўпраўленні райсельгасхарчу, на 14 кастрычніка зябліва пры плане 12 600 гектараў паднята на плошчы 3573 гектары, што складае 28,4%. У лідэры выйшлі “Наватар”, “Астроўна” і льнозавод, якія ўзаралі па 45% зябліва. Больш як 37% запісалі на свой рахунак і земляробы “АграВітВіна”, па 29% — “Вядзерава” і Ульскага прафесійнага ліцэя.

Продолжить чтение