Пад новы ўраджай

Заботы сельские

  У сельгаспрадпрыемствах раёна ідзе падрыхтоўка да веснавой сяўбы. Сёлета, акрамя павялічэння контурнасці ворыўных зямель за кошт выдалення з іх кустоў і вымачак , гаспадаркам і прадпрыемствам раёна трэба яшчэ і  займацца вывазам арганікі. У мінулыя выхадныя карэспандэнт «Зары» наведаў сельгаспрадпрыемствы, каб даведацца, як на месцах праводзіцца гэта работа. 


  У ПУП «Свіціна-ВМК», напрыклад, вывазка арганічных угнаенняў у суботу вялася ад фермы «Ляхаўшчына». Як паведаміў дырэктар прадпрыемства Алег Алегавіч Мацкевіч, на гэтых работах пакуль задзейнічана невялікая колькасць тэхнікі — дзве адзінкі. Дапамагае гаспадарцы і прадпрыемства меліярацыйных сістэм. У Вярхоўе для адгрузкі ўгнаенняў накіраваны экскаватар ПМС, на якім працуе машыніст Іван Віктаравіч Варанько. Па стане на панядзелак, 31 студзеня, у ПУП «Свіціна-ВМК» было вывезена 12 982 тоны арганікі, што складае 59% ад задання.
  Ёсць у раёне і гаспадаркі, якія плённа папрацавалі над тым, как “задобрыць” глебу ўгнаеннямі. Напрыклад, у СВК “Бачэйкава” ўжо перавыканалі заданне на 7%. Але на гэтым тыдні тут працягне гэтыя работы філіял ДРБУ-110. У КСПУП “Нізгалава” арганікі на палеткі вывезена 95%. У “АграВітВіне”, дзе пакуль няма і паловы выкананага задання (толькі 40%), у выхадныя тэхніка прастойвала. Як патлумачыла кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства, вываз арганікі быў прыпынены ў сувязі з недахопам паліва. Як толькі яно з’явіцца, запэўнілі ў гаспадарцы, работы будуць працягнуты.
  Усяго на палеткі раёна павінна быць вывезена 200 000 тон арганічных угнаенняў. У панядзелак было вывезена ўжо 142 126 тон, што складае 71% ад задання.
  На здымку: ідзе вывазка ўгнаенняў ад фермы “Ляхаўшчына”.


 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *