Акция Безопасность в каждый дом стартовала на Бешенковиччине

Демографическая безопасность

Рэспубліканская прафілактычная акцыя пад такой назвай стартавала ва ўсіх рэгіёнах Віцебшчыны 1 лютага.


Як паведамілі ў РАНС, акцэнт будзе зроблены на прафілактыку і папярэджанне пажараў у жылым фондзе. Ратавальнікі-пажарныя будуць вучыць правілам бяспекі розныя катэгорыі насельніцтва.


Акцыя пройдзе ў чатыры этапы. Першы з іх нацэлены на пажылых людзей і пройдзе да 12 лютага на базе аддзяленняў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Затым мерапрыемствы акцыі перамесцяцца ў навучальныя ўстановы. з 15 да 19 лютага моладзі аб бяспецы раскажуць падчас прафілактычных гутарак, тэматычных гульнявых праграм і дыскатэк. Размова пойдзе аб прычынах ўзнікнення пажараў, пра тое, як пазбегнуць вогненных здарэнняў.


З 22 па 25 лютага прафілактычная акцыя ахопіць санаторыі, прадпрыемствы і арганізацыі. Фінальны этап стартуе 26 лютага. Усіх жадаючых ратавальнікі будуць чакаць для размовы на адкрытых пляцоўках, каля буйных гандлёвых цэнтраў.


Галоўны акцэнт падчас акцыі «Бяспека ў кожны дом» будзе зроблены на захаванне правілаў у побыце. Большая частка пажараў адбываецца менавіта ў жылым сектары. Па статыстыцы, неасцярожнае абыходжанне з агнём летась стала прычынай 2794 вогненных здарэнняў у нашай краіне. Да пажараў таксама часцей за ўсё прыводзяць парушэнне правілаў выкарыстання пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *