Бешенковичские аграрии отметили профессиональный праздник

Заботы сельские

Ва ўсе часы самай пачэснай працай была сялянская. Залатыя рукі хлебаробаў кожную восень дораць краіне вялізны каравай хлеба. У мінулую пятніцу, напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, каля раённага Цэнтра культуры было шмат машын і людзей — з усіх гаспадарак раёна, з усіх прадпрыемстваў збіраліся лепшыя працаўнікі — механізатары і даяркі, жывёлаводы і вадзіцелі, спецыялісты і кіраўнікі — збіраліся, каб атрымаць віншаванні і ўзнагароды за сваю нястомную працу. У фае РЦК іх сустракаў народны аркестр народных інструментаў і чакала выстава народнай творчасці раённага Дома рамёстваў.


Адкрыў свята ансамбль барабаншчыц «Рытм», а потым на сцэну падняўся старшыня райвыканкама А. А. Булаўкін. Андрэй Анатольевіч падвёў вынікі работы АПК за 10 месяцаў года і выказаў словы падзякі ветэранам сельгасвытворчасці, якія сваёй працай заклалі фундамент сучаснага аграпрамысловага комплексу краіны і раёна, падзякаваў перадавікам і павіншаваў прысутных і ўсіх працаўнікоў сельскай гаспадаркі з прафесійным святам.


«Сялянская праца неабходна ўсім. Яе пладамі карыстаюцца і ў вёсцы, і ў горадзе. Працаўнікі палёў і ферм вырашаюць праблему харчовай бяспекі краіны, забяспечваюць сыравінай прамысловыя прадпрыемствы, — адзначыў у сваім выступленні старшыня раённага выканаўчага камітэта А. А. Булаўкін. — Лёгкага хлеба не бывае, гэта пацвердзіў як мінулы, так і сёлетні год. Мы заўсёды павінны быць гатовыя да любых нечаканасцей і працаваць добрасумленна, тады пры любых прыродных катаклізмах будзем атрымліваць ураджай і, лічу, што разам з вамі мы пераадолеем усе цяжкасці. Выказваю ўсім глыбокую падзяку за адданасць сялянскай працы, умелае ўжыванне прафесійных навыкаў на роднай зямлі. Жадаю не спыняцца на дасягнутых выніках, рухацца толькі наперад, за новымі працоўнымі дасягненнямі».


Кіраўнік раёна ўручыў Ганаровыя граматы райвыканкама дырэктару Ульскага ліцэя А. А. Пашкевічу, дырэктару УП «Вядзерава» В. С. Бярозку, дырэктару філіяла «Свіціна-ВМК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» Л. П. Мамойка, дырэктару ДП «ПалітаддзелецАгра» А. І. Камовічу. Падзяка аб’яўлена начальніку цэха адкорму свіней вытворчага ўчастка «Сокарава» ТАА «Віцебскаграпрадукт» У. Л. Гамзюку і начальніку цэха вырошчваня малодкі і бацькоўскага стада ТАА «Вітканпрадукт» Р. Р. Ждановічу.


«Работнікі сельскай гаспадаркі застаюцца прыкладам працавітасці і цярпення, вернасці і адданасці прафесіі. Вынікамі сваёй працы могуць ганарыцца ўсе, хто працуе на палях, фермах, перапрацоўчых прадпрыемствах раёна. Нізкі паклон усім вам за самаадданую працу і вернасць сялянскаму абавязку. Моцнага здароўя вам, вашым родным і блізкім, шчасця, дабра, міру і дабрабыту. Поспехаў вам у працы, упэўненасці ў заўтрашнім дні і спрыяльных умоў на будучы сельскагаспадарчы год!» — пажадаў у сваім выступленні першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарчу С. Г. Акуневіч.


Сяргей Генадзьевіч уручыў заслужаныя ўзнагароды пераможцам раённага спаборніцтва, а таксама лепшым спецыялістам сельскай гаспадаркі. Так, Ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі адзначаны хлебаробы ЗАТ «ААБ-Агра Наватар», якія занялі прызавыя месцы ў спаборніцтве на ўборцы збожжавых. Гэта экіпаж камбайнераў у складзе братоў Уладзіміра і Дзмітрыя Міленкаў (1-е месца), камбайнеры У. В. Пяхота і А. М. Гарлан (2-е і 3-е месцы адпаведна).


На адвозцы збожжа тройку лідараў склалі прадстаўнікі ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» А. У. Аксюта, Ю. М. Балышкін, І. С. Духовіч. Яны таксама ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і прэміямі. Такой жа ўзнагароды ўдастоены механізатары філіяла «Бешанковіцкі льнозавод» ААТ «Прыазёрны мір» Я. У. Аўчыннікаў, С. В. Лятко, С. П. Сокалаў, якія дасягнулі лепшых паказчыкаў на церабленні лёну, прасаванні і транспарціроўцы даўгунцу.


На сяўбе збожжавых, зернебабовых і рапсу вызначыліся В. І. Целепнеў (ЗАТ «ААБ-Агра Наватар»), С. У. Бутанаў (УП «Вядзерава»), С. М. Гусакоў (ДП «ПалітаддзелецАгра»). Лепшых вынікаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі за 10 месяцаў года дасягнулі аператары машыннага даення В. Р. Варкулевіч (ЗАТ «ААБ-Агра Наватар», 6936 кг малака на карову), А. Л. Стук (ДП «ПалітаддзелецАгра», 6733 кг), Т. І. Баравец (філіял «Свіціна-ВМК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат», 6088 кг), а таксама аператары па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы Л. П. Зайцава (УП «Вядзерава», сярэднясутачныя прывагі 1138 г), В. Я. Селіванаў (ДП «ПалітаддзелецАгра», 828 г), А. М. Сазонаў (УП «Вядзерава», 540 г). Ганаровымі граматамі і прэміямі таксама адзначана выніковая праца аператараў свінагадоўчых комплексаў і механізаваных фермаў Р. А. Міцькавец і В. І. Таропу (філіял «Свіціна-ВМК»), Г. Г. Сінкевіч (ТАА «Віцебскаграпрадукт» аддзяленне «Сокарава»).


Сваю хвіліну славы ў гэты дзень атрымалі некалькі дзясяткаў працаўнікоў аграпрамысловага комплексу. На сцэну падымаліся спецыялісты філіяла «Бешанковіцкая райплемстанцыя» рэспубліканскага вытворчага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскае племпрадпрыемства» І. Б. Пяткевіч і ДЛПУ «Бешанковіцкая райветстанцыя» П. Д. Скрабло і В. С. Акуневіч.


Сярод узнагароджаных Ганаровымі граматамі былі загадчыкі фермаў і начальнікі жывёлагадоўчых комплексаў Т. А. Жыгун (ААТ «Бешанковічы аграсэрвіс»), Г. М. Баранок (ДП «ДраздыАгра»), Л. С. Міхайлоўская (філіял «Свіціна-ВМК»); галоўны аграном УП «Вядзерава» С. Ф. Краўчанка, галоўны заатэхнік, галоўны эканаміст і галоўны бухгалтар ДП «ПалітаддзелецАгра» Т. Л. Кавалёнак, Н. М. Базарава і Л. М. Пінчук, галоўны ветурач ДП «ДраздыАгра» І. У. Леўшунова, галоўны інжынер філіяла «Свіціна-ВМК» А. У. Гурко.


Ганаровымі граматамі адзначаны таксама шэраг работнікаў сельгаспрадпрыемстваў, якія прызнаны лепшымі ў сваіх калектывах. Падзякі атрымалі самыя актыўныя старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый і казначэі-бухгалтары.


Фінальную кропку ў афіцыйнай частцы праграмы паставіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Г. М. Шведаў, які падняўся на сцэну з пачэснай місіяй — не толькі павіншаваць працаўнікоў вёскі з прафесійным святам, але і ўручыць узнагароды. Ганаровымі граматамі адзначаны глава фермерскай гаспадаркі «Тур» В. М. Броўка, індывідуальны прадпрымальнік, які збірае малако з прыватных падворкаў сялян, С. А. Крэйбель. Пераможцы маладзёжнага спаборніцтва па ўборцы хлеба А. У. Аксюта і П. В. Полазаў (ЗАТ «ААБ-Агра Наватар»), У. І. Семянькоў (УП «Вядзерава») атрымалі граматы і падарункі.


Работнікі культуры раёна прапанавалі ўдзельнікам і гасцям свята цудоўную музычную праграму. Лепшыя калектывы — народныя і ўзорныя — спявалі і танцавалі для вяскоўцаў, якія кожны нумар сустракалі шчодрымі і шчырымі апладысментамі.


У тым і асаблівасць вясковай працы, што ўжо пасля канцэрта многія з вяскоўцаў накіраваліся адразу на свае працоўныя месцы — праца сельская не дае перапынку, у ёй няма выхадных і святочных дзён. Бо і ў гэтыя дні трэба даіць кароў, падвозіць кармы, карміць цялят, парасят і птушанят. І нельга спыняцца, паколькі хлеб, мяса, малако чакаем у крамах штодзень усе мы. Толькі падумаўшы пра гэта, разумееш, чаму зямлю называюць Карміцелькай, а вясковых працаўнікоў — Карміцелямі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *