Аграрыі выйшлі ў поле

Новости района

Сельгасвытворцы на мінулым тыдні пачалі работы ў полі. Практычна ўсе гаспадаркі прыступілі да падсеву шматгадовых траў. Па раёне гэту работу трэба выканаць на плошчы 5 тысяч гектараў. За тыдзень, як паведамілі ва ўпраўленні райсельгасхарчу, было падсеяна каля 1300 гектараў, што складае каля 26% ад плана. Тэмпы ўзяты добрыя.


Няблага арганізавана гэтая работа, напрыклад, у “АграВітВіне”.


— На падсеве шматгадовых траў у нас задзейнічана адна адзінка тэхнікі, — расказвае дырэктар сельгаспрадпрыемства Мікалай Уладзіміравіч Чашынскі. – За тыдзень Мікалай Фёдаравіч Базар падсеяў 150 гектараў. Па плане трэба падсеяць 350 гектараў. Выбіраем участкі, дзе практычна сышоў снег, але не растала зямля. Работу вядзём з 5 да 11 гадзін раніцы, пакуль трымаецца марозік. Калі ўмовы надвор’я не падвядуць, разлічваем завяршыць падсеў траў на працягу тыдня.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *