Бешенковичский райисполком передал в аренду охотничьи угодья

Актуально

Бешанковіцкі райвыканкам упершыню правёў таргі ў форме конкурсу па перадачы ў арэнду паляўнічых угоддзяў. Удзельнічалі ў іх тры прэтэндэнты, перамагло ААТ “Віцебскдрэў”. Яго прапановы аказаліся найбольш цікавымі. Гэта будзе ўжо шосты арандатар паляўнічых угоддзяў на тэрыторыі раёна.
   У арэнду перададзены 2,5 тысячы гектараў паляўнічых угоддзяў,  2,1 тысячы з іх складаць лясныя ўгоддзі і 420 гектараў — палявыя. Тэрмін арэнды – не менш за 10 гадоў.
    Як паведаміў начальнік сектара прававога забеспячэння па рабоце са зваротамі грамадзян, справаводстве і кантролі за іх выкананнем райвыканкама Уладзімір Валянцінавіч Керэмша,  арандатар плануе выкарыстаць прадстаўленыя землі для будаўніцтва паляўнічага комплексу, які будзе ўключаць два дамы гасцінічнага тыпу на 10 месцаў кожны, памяшканне з халадзільнымі камерамі, стварэнне двух вадаёмаў і іншыя мерапрыемствы. Плануецца арганізаваць тут платныя паслугі для насельніцтва па паляванні.  
   Праект рэалізуецца ў межах абласной праграмы “500”, якая прадугледжвае развіццё турыстычнай інфраструктуры, у тым ліку паляўнічага турызму. Выконваючы ўмовы конкурсу, ААТ “Віцебскдрэў” запланавала ўкласці ў стварэнне паляўнічага комплексу больш за 5 мільярдаў рублёў і адкрыць 30 працоўных месцаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *