Бешенковичские волейболисты приняли участие в Олимпийских днях молодёжи Витебской области

Спорт

У сакавіку прайшлі Алімпійскія дні моладзі Віцебскай вобласці па валейболе сярод юнакоў і дзяўчат 1995-1996 гадоў нараджэння. Удзел у гульнях прынялі і выхаванцы нашай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.  За лідарства юнакі змагаліся на валейбольнай пляцоўцы ў г. Віцебску. У склад Бешанковіцкай каманды ўвайшлі Яўген Кавалёў, Яўген Хадзянок, Дзмітрый Сокалаў, Мікіта Бурко, Юрый Бандарэнка, Сяргей Казуноў, Раман Пушнікаў, Міхаіл Мароз, Віталь Кухто, Арцём Мікалаеў. Трэніруюць хлопцаў Аляксандр Анатольевіч Гаранін і Мікалай Мікалаевіч Пушнікаў. Разам з нашымі юнакамі ўдзел у гульнях прынялі каманды з Пастаў, Глыбокага, Оршы, Віцебска і Шуміліна. Па выніках спаборніцтваў бешанковіцкія валейбалісты занялі 4-е месца.
   Перамога сярод дзяўчат разыгрывалася ў Наваполацку  пры ўдзеле спартсменак з Наваполацка, Міёраў, Віцебска, Шуміліна, Пастаў. Гонар нашага раёна тут абараняла каманда ў складзе Анастасіі Гнеўкі, Аліны Белавус, Наталлі Курмель, Вольгі Аўчыннікавай, Юліі Аўчыннікавай, Таццяны Кухто, Дар’і Лаўрут, Аляксандры Сухваловай, Алены Чэклінай, Дзіяны Белянковай, якія займаюцца з трэнерам Рыгорам Васільевічам Сухваловым. Выступленне дзяўчат было больш паспяховым. Дадому каманда вярнулася з прызавым трэцім месцам.
Любоў СТРАЛЬЦОВА,
намеснік дырэктара ДЮСШ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *