Пионером года стала Юлия Курмель

Мы -- молодые

Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя сёлета святкуе 90-годдзе з дня свайго заснавання. Лепшыя традыцыі піянерскага руху жывуць і сёння, расказаць пра іх школьнікам раёна прапанавалі ў ходзе раённага конкурсу піянерскіх агітбрыгад “Запалі вогнішча дабрыні”. Каардынатарам праекта выступіў раённы цэнтр дзяцей і моладзі.


Удзел у конкурсе прынялі агітбрыгады з пяці навучальных устаноў раёна: Вярхоўскай і Бачэйкаўскай СШ, СШ №1 і №2 райцэнтра, раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Кожны выхад на сцэну быў па-свойму адметны, хаця  і аб’ядноўваў канкурсантаў агульны лейтматыў – “Слова, справа, гонар”.  Менавіта на яго арыентаваліся піянеры ўсіх часоў.
  Сённяшнія ўладальнікі чырвона-зялёных гальштукаў таксама рэалізуюць шмат цікавых праектаў. Удзельнікі агітбрыгад не толькі расказвалі пра свае справы, але і дэманстравалі ўменне хадзіць строем, маршыраваць, чытаць рэчытатывам і спяваць.
  Першае месца заняла агітбрыгада СШ №2 райцэнтра, якая распавядала пра дзейнасць атрада “Клопат” піянерскай дружыны імя М. М. Ткачэнкі. Другімі сталі выхаванцы раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Яны за аснову свайго выступлення ўзялі гісторыю піянерскага руху раёна, узгадалі імёны піянераў-герояў часоў Вялікай Айчыннай вайны, самых актыўных піянерважатых школ раёна. Пра надзённыя клопаты піянерскай дружыны імя М. П. Краўчанкі расказала агітбрыгада Бачэйкаўскай СШ, якая заваявала трэцяе месца.
  Прызёры адзначаны граматамі раённага цэнтра дзяцей і моладзі, а лепшыя агітбрыгады прадставяць раён на абласным узроўні.
   У гэты ж дзень вырашылася і яшчэ адна інтрыга – названа імя піянера года. За права звацца лідарам змагаліся тры дзяўчынкі, якія пачалі свае выступленні з візітнай карткі, а ў якасці хатняга задання падрыхтавалі праекты сваёй дзейнасці па прапагандзе піянерскага руху.
  Шасцікласніца Юлія Курмель з СШ №1 райцэнтра прэзентавала работу пад назвай “Міласэрнасць”, яе аднагодка з СШ №2 гарпасёлка Вікторыя Гірэнкова абрала для выступлення тэму “Праз гульню – да пазнання свету людзей”. Кацярына Падрэз з 7-га класа Вярхоўскай СШ падрыхтавала праект “Добрыя справы”. У выніку званне “Піянер года” заваявала Юлія Курмель.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *