В Бешенковичском районе будут пресекаться кражи в сельхозорганизациях

Правопорядок

Гаспадаркі раёна вядуць яравую сяўбу, догляд раслін. З раніцы да позняга вечара на палетках ракочыць тэхніка, на пасяўную кампанію накіраваны значныя людскія і матэрыяльныя рэсурсы.
  Каб правесці ўсе работы якасна і аператыўна, варта паклапаціцца і пра захаванне насення, гаруча-змазачных матэрыялаў, сельскагаспадарчай тэхнікі, ядахімікатаў і ўгнаенняў.
   На неабходнасць узмацнення кантролю на месцах, у тым ліку і з боку праваахоўных органаў, кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый раёна ўказаў на планёрцы старшыня раённага выканаўчага камітэта Л. К. Пянькоўскі. Не дапусціць крадзяжоў дапамогуць гаспадарлівасць і комплекс аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў: штотыднёвы кантроль за расходваннем насення, паліва, угнаенняў, апламбіроўка паліўных бакаў, пазапланавыя рэйды і, зразумела, сумленнасць і адказнасць усіх удзельнікаў пасяўной кампаніі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *